x Системе не удалось распознать тип и версию вашего браузера.
Вам запрещено передавать данные методом POST.
brest-pravda.org
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Навагоднія агеньчыкі пачаліся
24.12.2009 18:28, чацвер, Грамадства
прагляды: 46, каментары: 0, рэйтынг: 0.000

Навагоднія агеньчыкі пачаліся

У Гарадоцкім Доме культуры 23 снежня пачаліся навагоднія агеньчыкі.

Адной з адметнасцей Гарадка перад новым годам з'яўляюцца тэатралізаваныя навагоднія агеньчыкі, якія ладзяцца для жыхароў Гарадоччыны ў Доме культуры. Сустракаць 2010 год гарадчане пачалі з 23 снежня. Прафесійныя і самадзейныя артысты Дома культуры падрыхтавалі чарговае забаўляльнае шоў па сустрэчы года Белага Тыгра. Навагодняя праграма пабудавана па матывах казкі аб пошуках нявесты. Толькі нявест шукаць выпраўляюцца не царскія сыны, а Дзеды Марозы. Вакол гэтага сюжэта і развіваюцца ўсе падзеі навагодняга агеньчыка. Агеньчыка ў якім шмат песень, танцаў, забаўляльных імпрэз, гумару. Традыцыйна для гледачоў праводзяцца аўкцыён і конкурсы на сцэне. Гэтым разам на сцэне ў конкурсе змагаюцца за перамогу героі фільма "Іроніі лёсу або з лёгкім парам" Іпаліт і Яўген Лукашын, а таксама дамы вызначаюць Снягурку года ў танцавальных практыкаваннях.

На першым прадстаўленні новай праграмы ў трох аддзяленнях, якая працягвалася з 19.20 да 24.00, зала была запоўнена крыху больш паловы. Ды і ў значнай меры за кошт бясплатных месцаў для удзельнікаў ветэранскага хору "Кацюша", якія атрымалі каля 50 білетаў. На ўсе наступныя вечары месцы ў зале ўжо выкуплены арганізацыямі і грамадзянамі. Кошт білетаў на навагодні агеньчык у гэтым годзе складае 15 тысяч рублёў.

Гарадок жа да гэтага часу не адчувае надыходу Новага году. Толькі 24 снежня на плошчы пачалі ўмацоўваць гарадскую ёлку. Раней прывезеную ёлку райвыканкамаўскае кіраўніцтва забракавала, зрабіўшы папярэджанне камунальшчыкам за яе абскублены выгляд.

Кошт жа ёлак Гарадоцкага лясгаса для дамашніх святаў застаўся ранейшым: 7500 за ёлку да 2 метраў.

Л. Аляксандраў

каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!