x Системе не удалось распознать тип и версию вашего браузера.
Вам запрещено передавать данные методом POST.
brest-pravda.org
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Жыткевіча прынялі на працу
29.12.2009 10:48, аўторак, Грамадства
прагляды: 43, каментары: 0, рэйтынг: 0.000

Жыткевіча прынялі на працу

З 29 снежня пачаў працаваць асуджаны па палітычным матывам Аляксандр Жыткевіч.

29 снежня стаў першым працоўным днём Аляксандра ў Гарадоцкай ПМК-51, куды ён уладкаваўся бетоншчыкам-плотнікам. Маладога чалавека па кантракту прынялі на год з двухмесячным выпрабавальным тэрмінам. Ці працягнуць кантракт пасля двух месяцаў або пакінуць без працы – гэта зноў будзе залежыць ад кіраўніцтва мясцовай вертыкалі, якая пераследавала актывіста вось ужо на працягу года. Пакуль асуджаны будзе працаваць на будаўніцтве шматкватэрных дамоў па вул. Камсамольскай ля Гарадоцкай райбальніцы.

Прыняцце Аляксандра на працу адбылося дзякуючы ўвагі грамадскасці, якая не пакінула сірату сам на сам з праблемамі і падтрымлівала яго ў цяжкі час. Жыткевіч зведаў ціск уладаў пасля таго, як самастойна стаў назіральнікам на выбарах у Палату без узгаднення з вертыкаллю. Наколькі страчана сумленне ў рэжыма і яго служкаў будзе бачна пасля двух наступных месяцаў. Крытычным будзе таксама канец наступнага году, калі будзе вырашацца пытанне ці дазволяць Аляксандру адпрацаваць да часу, калі ён можа працаваць зубным фельдшарам. Камітэт падтрымкі Жыткевіча спыняе актыўную інфармацыйную дзейнасць, але будзе інфармаваць грамадскасць аб новых падзеях у лёсе асуджанага актывіста.

каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!