x Системе не удалось распознать тип и версию вашего браузера.
Вам запрещено передавать данные методом POST.
brest-pravda.org
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Качкі засталіся на Гаражанцы
04.01.2010 10:30, панядзелак, Грамадства
прагляды: 61, каментары: 0, рэйтынг: 0.000

Качкі засталіся на Гаражанцы

На поўначы Беларусі ў Гарадку на рацэ Гаражанцы засталася чарада качак.

Жыхары Гарадка з канца снежня маюць магчымасць назіраць чараду качак, якія не адляцелі ў вырай, а засталіся на поўначы Беларусі. Чарада качак аблюбавала месца ля цэнтральнага маста Гарадка, што ля СШ№2 г. Гарадка. Менавіта ля яго Гаражанка не пакрыта ільдом і 12 качак шукаюць сабе ежу, а таксама атрымліваюць яе з рук гарадчан.

Гэта даволі рэдкая з'ява знаходжання на Гарадоччыне ў студзені месяцы чарады качак. Дарэчы, зараз на Беларусі праходзіць зімовая кампанія па ўліку птушак. Яе арганізатарамі выступаюць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) і Навукова практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.. У мерапрыемстве могуць узяць удзел усе, хто пажадае. Для гэтага неабходна ў любы дзень студзеня выйсці на вуліцу населенага пункта ці выехаць на прыроду і палічыць усіх птушак, якія сустрэнуцца. Можна змайстраваць кармушку для птушак, што аблегчыць назіранне за імі. Інфармацыю пра віды птушак, іх колькасць і месцазнаходжанне да 7 лютага прапануецца накіроўваць у офіс АПБ на адрас: вул. Ленінская, 2, Мядзел, Мінская вобласць, 222397 (з паметкай «Зімовыя ўлікі птушак — 2010»). Можна таксама накіраваць SMS на кароткі нумар 0841 (паслуга даступная абанентам «МТС» і velcom), ці паведаміць па мінскім тэлефоне (017) 263 01 30, ці даслаць па электроннай пошце info@ptushki.org, ці выкласці на сайце АПБ ptushki.org. У межах зімовых дзён назірання за птушкамі 16 і 17 студзеня пройдзе акцыя «Птушкі на кармушцы». У гэтыя дні школы, арганізацыі і неабыякавыя людзі самі будуць праводзіць падкормку птушак.

Зімовыя дні назірання за птушкамі арганізуюцца ў Беларусі ўжо больш за 10 гадоў. Падчас іх высвятляюць цікавыя факты зімоўкі рэдкіх відаў птушак, іх тэрытарыяльнага размеркавання, а таксама месцы максімальнай канцэнтрацыі птушак.

У зімовых уліках птушак у 2009 годзе ўзялі ўдзел больш за тысячу назіральнікаў, адзначыў Шайкін. Было зарэгістравана прыкладна 90 тыс. птушак 101 віду. Сярод адзначаных птушак былі і віды, якія з'яўляюцца пералётнымі, але засталіся зімаваць у Беларусі. У іх ліку — зяблікі, канаплянкі, трысняговыя аўсянкі, малінаўкі, белыя пліскі. Былі таксама адзначаны нетыповыя для краіны залётныя віды: паўночныя віды качак турпан і сіньга, даўганосыя крахалі. Акрамя таго, у выніку ўлікаў былі выяўлены новыя буйныя месцы зімовак водна балотных птушак у Мазыры (Гомельская вобласць), Салігорску і Слуцку (Мінская вобласць).

 

Л. Аляксандраў

каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!