x Системе не удалось распознать тип и версию вашего браузера.
Вам запрещено передавать данные методом POST.
brest-pravda.org
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Актывіст змагаецца за права на працу
21.12.2009 14:35, панядзелак, Грамадства
прагляды: 49, каментары: 0, рэйтынг: 0.000

Актывіст змагаецца за права на працу

21 снежня Аляксандр Жыткевіч працягваў барацьбу за сваё канстытуцыйнае права на працу. Гарадоцкія ўлады змагаюцца з ім ужо семь месяцаў. Найшлі сабе роўнага. Вы можаце дапамагчы пацярпеламу ад уладаў!

Будучы асуджаны па справе, якая ўзнікла пасля яго грамадскай актыўнасці, малады чалавек імкнецца знайсці сродкі для існавання. На працягу амаль сямі месяцаў Жыткевіч меў толькі часовую працу падсобнага рабочага ў лясгасе.

18 снежня Аляксандр звярнуўся з заявай ў рэдакцыю "Гарадоцкага весніка" дзеля размяшчэння аб'явы аб тым, што ён жадае прадаць нырку. Дадзеную аб'яву малады чалавек прасіў размясціць за кошт сродкаў калектыва рэдакцыі. Са змаганнем дадзеную заяву зарэгістравалі ў рэдакцыі пад нумарам 72 ад 18.12. 2009 г.

У той жа дзень Жыткевіч наведаў аддзел занятасці Гарадоцкага райвыканкама, якім кіруе Іваноў В.. Шчэ раніцаў у аддзеле былі месцы работнікаў ў Гарадоцкай ПМК 51, але ў абед маладому чалавеку адмовілі ў гэтых вакансіях.

Сёння зранку Гарадок і Бычыху наведалі журналісты незалежнага тэлебачання БЕЛСАТ, якія знялі рэпартаж аб праблемах актывіста з удзелам жыхароў в. Бычыха. Рэпартаж павінен трапіць у навіны ў бліжэйшы час.

Аляксандр накіраваў паўторна заяву ў Віцебскі абласны суд наконт адмены, як ён лічыць, не законнага, не справядлівага прысуду, які вынес 22 траўня суддзя У. Гладкоў. Да паўторнай заявы ён прыклаў квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай мыты грошы на якую сабралі спачуваючыя грамадзяне.

У Гарадоцкім РАУСе Жыткевіч вырашыў пытанне аб пражыванне ў Гарадку, дзе яму будзе прасцей шукаць працу, атрымаўшы дазвол у аддзеле выпраўленчых работ мясцовай міліцыі. Пасля гэтага малады чалавек запісаўся на прыём да старшыні Гарадоцкага райвыканкама Анатоля Мароза на сераду 23 снежня.