x Системе не удалось распознать тип и версию вашего браузера.
Вам запрещено передавать данные методом POST.
brest-pravda.org
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Актывісты Руху “За свабоду” праявілі салідарнасць
23.12.2009 16:50, серада, Палітыка
прагляды: 86, каментары: 0, рэйтынг: 0.000

Актывісты Руху “За свабоду” праявілі салідарнасць

23 снежня актывісты ПАГА Руху "За Свабоду" наведалі Аляксандра Жыткевіча і выказалі яму як маральную падтрымку, так і перадалі набытыя прадукты.

Раніцай адбылася сустрэча Аляксандра Жыткевіча са старшынёй Гарадоцкага райвыканкама А. М. Марозам. На сустрэчы прысутнічалі таксама ўсе адказныя работнікі райвыканкама, якія маюць дачыненне да вырашэння пытання з працаўладкаваннем асуджанага актывіста.

Пад час сустрэчы малады чалавек даведаўся аб тым, што заробкі ў арганізацыях куды ён звяртаўся былі заніжаны ў два разы пры яго працаўладкаванні. Напрыклад, на турбазе "Віцебская" яму маглі б плаціць куаля 300 тысяч руб., а казалі пра 127 000, неа што немагчыма жыць. Таксама начальнік аддзела занятасці В. Іваноў паведаміў, што накіраванне ў ПМК 51 ужо пятнадцатае. Для таго, каб Аляксандр мог уладкавацца кіраўнікі аддзелаў райвыканкамы былі ўжо гатовы прадставіць яму транспарт, каб ён дабіраўся б да працы. Адначасова было заўважана, што ён мае права прадаць сваю нырку, калі не будзе працаваць.

Пасля сустрэчы ў старшыні райвыканкама Жыткевіч прайшоў медыцынскі агляд у Гарадоцкі бальніцы бясплатна. І з раніцы 24 снежня Жыткевіч будзе ўладкоўвацца на працу бетоншчыкам-плотнікам ў Гарадоцкую ПМК-51.

Пасля абеда да Жыткевіча завіталі актывісты Руху "За Свабоду!" з Віецбска, а таксама кіраўніца жаночага клуба "Гармонія". Каардынатар Руху па Віцебшчыне Х.С. Жэляпаў распытаў Аляксандра аб апошніх яго спробах уладкавацца і выказаў яму падтрымку ў барацьбе за канстытуцыйнае права на працу. Тамара Карызна, кіраўніца клуба "Гармонія", таксама падтрымала маладога чалавека і перадала яму прадукты харчавання, якія сабралі актывісты клуба. Аляксандр Жыткевіч быў вельмі ўдзячны актывістам Руху, якія праявілі з ім салідарнасць.