brest-pravda.org
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Гарадоцкія чыноўнікі пачалі варушыцца
22.12.2009 15:15, аўторак, Палітыка
прагляды: 184, каментары: 0, рэйтынг: 0.000

Гарадоцкія чыноўнікі пачалі варушыцца

Упершыню за семь месяцаў пакарання начальнік аддзела выпраўленчых работ Гарадоцкага РАУС праявіў зацікаўленасць у атрыманні працы Аляксандрам Жыткевічам.

Маёр А. Захараў патэлефанаваў Аляксандру і паведаміў, што звярнуўся да начальніка аддзела занятасці Гарадоцкага райвыканкама В. Іванова з просьбай працаўладкаваць маладога спецыяліста. Дзеля гэтага актывісту неабходна наведаць аддзел занятасці ў 14 гадзін.

22 снежня Аляксандр Жыткевіч, атрымаўшы мусіць дванаццатае накіраванне, пасля абеду наведаў Гарадоцкае ПМК-51. У аддзеле кадраў арганізацыі Жыткевічу прапанавалі прайсці чарговы медыцынскі агляд у Гарадоцкай паліклініцы. Гэта будзе ужо чацвёрты агляд, за які малады спецыяліст будзе спансіраваць бясплатную дзяржаўную медыцыну. Наколькі гэта будзе вынікова пакажа самы бліжэйшы час.

Таксама Аляксандр працягвае звяртаць увагу СМІ да свайго гаротнага існавання. На працягу апошніх сутак ён накіраваў звароты у абласныя газеты дзеля публікацыі аб'явы аб продажы ныркі, а таксама з просьбай даць аб'явы аб працаўладкаванні і па магчымасці аказаць падтрымку ў гэты цяжкі час.

Адначасова з гэтым Жыткевіч датэлефанаваўся да прыёмнай старшыні Віцебскага аблвыканкама, каб запісацца на прыём да Аляксандра Косінца наконт праблемы з працай у Гарадоцкім раёне. У прыёмнай маладому чалавеку адказалі, што запіс магчыма толькі пасля таго, як ён не здолее вырашыць свае праблемы на ўзроўні старшыні Гарадоцкага райвыканкама.

23 снежня Жыткевіч мусіць сустрэцца са старшынёй Гарадоцкага райвыканкама Анатолем Марозам, да якога запісаўся на прыём 21 снежня.

Сёння ў 21 гадзіну магчыма з'явіцца сюжэт аб справе Жыткевіча на незалежным тэлеканале "Белсат".

каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!