Раніцай 25 снежня Аляксандр Жыткевіч пачаў афармляць дакументы па прыёме на працу бетоншчыкам-плотнікам ў ПМК-51. Для канчатковага прыняцця на працу Аляксандру засталося толькі прадставіць дакумент аб заканчэнні Гарадоцкага аграпрафесійнага коледжа, дзе ён навучаўся прафесіі станочніка па дрэваапрацоўцы, а таксама заключыць кантракт. Найбольш прымальным з'яўляецца кантракт да заканчэння тэрміна пазбаўлення права працаваць зубным фельдшарам – 2 чэрвеня 2011 года. Але наймальнік пад уплывам тэлефоннага права можа пайсці на заключэнне толькі гадавога кантракта. Пры гэтым праз год могуць зноў узнікнуць праблемы з працаўладкаваннем.
Толькі гэта застанецца на сумленні мясцовых кіраўнікоў. Як і далейшы пераслед другога актывіста Леаніда Аўтухова, якога не ўзялі на працу ужо 12 арганізацый Гарадка. А 22 снежня судовы выканаўца з панятымі апісаў маёмасць Аўтухова у кошт аплаты штрафу за віншаванне гарадчан з Днём прыняцця дэкларацыі. Тады суддзя Ганчарова аштрафавала кіраўніка Гарадоцкай суполкі БНФ на 1 млн. 400 тыс. рубл.
Да атрымання першага заробку Аляксандру па-ранейшаму неабходна падтрымка. Камітэт падтрымкі Жыткевіча нагадвае, што Аляксандра магчыма падтрымаць добрым словам па тэл. +375259335384 або +375298904613 або напісаўшы ліст да яго на адрас: вул. Савецкая д.4 кв.2, в. Бычыха, п/а Бычыха, Гарадоцкі раён, 211570.
Спачуваючыя грамадзяне могуць дапамагчы актывісту праз картку Беларусбанка, што мае нумар 4255 2000 0324 6063 тэрмін 03/12
Да арганізатара Камітэта магчыма звяртацца па тэлефонах: МТС – 6969347, Вэлкам -- 6723842, або пісаць на мэйл: 250318@list.ru
Л. Гаравы
