На навагоднія святы дараць розныя рэчы – цукркі, шакалад, парфуму і г.д.. Але для здароўя чалавека вельмі карысна чыстая вада. Пры усіх стацыянарных ачышчальных станцыях вада трапляе у нашы кватэры не да канца чыстай. Прычын гэтаму шмат. Напрыклад, фільтры на ачышчальнай станцыі забруджваюцца, а іх камунальнікі сваечасова не меняюць – грошаў няма. А ад неякаснай вады пакутвае наш арганізм.
І зараз ёсць выйсці з гэтага становішча – набыць фільтр ачысткі вады. Самыя розныя фільтры ачысткі вады прапануе магазін "Дамавёнак" ля аптэкі, які ў народзе называюць – польскім.
Пакупнікі могуць набыць фільтры "Брыз", "Аквафор" расійскай вытворчасці, якія становяцца ў лядоўню і вы можаце увесь час піць халодную ваду з якасцю крынічнай. Або набыць нямецкія фільтры "Брыта". Усе гэтыя фільтры даюць якасць ачысткі вады вышэшую, чым стацыянарныя станцыі ачысткі. Фільтры, якія неабходна меняць па часу іх выпрацоўкі, каштуюць ад 16 да 24 тысяч, а самі прыстасавванні для ачысткі ад 44 тысяч да 70 тысяч.
І такая неабходная рэч, як фільтр ачысткі вады, будзе добрым навагоднім падарункам або навагоднім набыццём. У Новы год – з чыстай вадой.
Л. Антонаў
